Дзень памяці і смутку (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскім гарадскім парку каля мемарыяла загінулым адбыўся мітынг, прымеркаваны 78-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня – гэта адна з самых сумных дат нашай гісторыі. Гэты дзень нагадвае нам аб усіх загінулых, якія цаной свайго жыцця абаранялі нашу краіну ад ворага.

Перад удзельнікамі мітынгу выступілі начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун, першы сакратар раённага камітэта РК “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Яны адзначылі, што ў ваенныя гады ў цяжкіх умовах жыла і змагалася краіна. Вайна прайшла праз кожную сям’ю і, на жаль, з кожным годам застаецца ўсё менш тых, хто годна змагаўся за нашу Радзіму.

Музычныя ваенныя кампазіцыі прагучалі ў выкананні артыстаў Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Многа пранікнёных слоў у час мітынгу выказалі навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Пасля ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі.

 

Вольга ЮШКЕВІЧ