Гучала песня франтавая

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

У рамках абласной акцыі “Ваенная агітбрыгада”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбылася сустрэча работнікаў Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці з выхаванцамі летніка “Эрудыт”, які працуе на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Канцэртную праграму “Славе не меркнуць. Традыцыям жыць” падрыхтавалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава.

У рамках мерапрыемства на адкрытай пляцоўцы прайшоў танцавальны флэшмоб. Майстар-клас для наведвальнікаў летніка правяла Марына Шаўчук.

Флэшмоб пад музычныя кампазіцыі ваенных гадоў захапілі не толькі ўдзельнікаў мерапрыемства, але і прахожых. Мелодыі былых часоў, адзінства танца і вясёлы настрой ахінулі ўдзельнікаў сустрэчы, стварылі атмасферу дабрыні і святочнасці, падарылі ўсмешкі і  зарад пазітыўнага настрою на ўвесь дзень.

Акцыя “Ваенная агітбрыгада” працягвае свой маршрут па Дзятлаўскаму раёну.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: