26 чэрвеня – Дзень работнікаў пракуратуры

Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі і ветэраны пракуратуры Дзятлаўскага раёна!

Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў пракуратуры.

Пракуратура – найважнейшае звяно праваахоўнай сістэмы нашай краіны, якое спрыяе станаўленню і развіццю дэмакратычнай прававой
дзяржавы.
Ад работы супрацоўнікаў органаў пракуратуры напрамую залежыць якасць абароны сацыяльных правоў і эканамічных свабодаў грамадзян, законных інтарэсаў дзяржавы.

Надзейным залогам паспяховай дзейнасці з’яўляюцца ўласцівыя работнікам пракуратуры прафесіяналізм, шырокія веды, прынцыповасць і
адказны падыход да выканання службовага абавязку.

Перакананы, што супрацоўнікі пракуратуры і далей будуць з гонарам выконваць пастаўленыя задачы, абараняючы інтарэсы нашай краіны і
жыхароў раёна, спрыяць умацаванню беларускай дзяржаўнасці, забеспячэнню вяршэнства права і законнасці.

У дзень прафесійнага свята выказваем удзячнасць не толькі дзеючым супрацоўнікам пракуратуры, але і ўсім ветэранам, якія ўнеслі дастойны
ўклад у развіццё нашага раёна, перадалі назапашаны вопыт новаму пакаленню работнікаў пракуратуры.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях на карысць нашай роднай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: