Вялікаму подзвігу слава!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі літаратуры, прысвечанымі тэме Вялікай Айчыннай вайны, можна ў Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы.

Тут падрыхтавана кніжная выстава “Вялікаму подзвігу слава!”, дзе размешчаны кнігі, дакументальныя матэрыялы, альбом “Ветэраны пасёлка Наваельня”.

У маі бібліятэка ладзіла шмат цікавых мерапрыемстваў. Чытачы сталага ўросту сталі ўдзельнікамі гістарычнага падарожжа “Памяць сэрца”. У рамках абласной акцыі “Чытаем разам пра вайну” адбыўся паэтычны марафон “Чытаем вершы пра вайну”. Літаратурны гід па кнігах ваеннай тэматыкі “Шагнувшие в бессмертие” пазнаёміў з кнігамі пра подзвігі  герояў Вялікай Айчыннай вайны.

А напярэдадні Дня Перамогі работнікі бібліятэкі наведалі вязня Вялікай Айчыннай вайны Любоў Васільеўну Солдак і павіншавалі са святам.

Наталля СІЎКО,
бібліятэкар Новаяльнянскай бібліятэкі



Теги: