Уражаннямі дзеляцца ўдзельнікі медыяфоруму ў Брэсце

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Гэтымі днямі ў Брэсце праходзіць XIV Беларускі міжнародны медыяфорум “Партнёрства ў імя будучыні: журналістыка і сацыяльная абарона насельніцтва”.

Мерапрыемства сабрала кіраўнікоў і прадстаўнікоў СМІ, медыяэкспертаў з 25 краін. Удзельнікам форуму стала намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты “Перамога” Таццяна Грыцук, якая падзялілася свамі ўражаннямі:

– Я згодная з меркаваннямі ўдзельнікаў гэтага вялікага мерапрыемства, што ў журналістыку павінны прыходзіць людзі, якія маюць высокі інтэлект. Мы павінны пісаць цікава аб тым, што важна, каб нашы грамадзяне рабілі ўсвядомлены выбар, ведалі, куды рухаецца дзяржава, грамадства, каб адчувалі сябе абароненымі. Беларуская журналістыка павінна паказваць лепшае, што ёсць у краіне.

Таксама я згодная з тым, што адно з самых актуальных пытанняў сёння – развіццё новых медыя: месенджараў, сацыяльных сетак. Аб гэтым вельмі цікава расказваў намеснік галоўнага рэдактара радыё і тэлебачання Сербіі.