Шануем і памятаем

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У час акцыі «Шануем і памятаем» валанцёры атрадаў «Добрае сэрца» Казлоўшчынскай сярэдняй школы арганізавалі велапрабег па маршруце «Казлоўшчына-Рандзілаўшчына-Казлоўшчына».

Вучні наведалі і павіншавалі з Днём Перамогі вязняў Вялікай Айчыннай вайны Яўгенію Іванаўну Шацілку, Ніну Аляксееўну Ламака і Антона Антановіча Ляўкевіча.

Сустрэча адбылася цёплай і запамінальнай. Навучэнцы яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі ад пачутага.

Рамуальда ДОБЫШ,
класны кіраўнік 10 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы