Самыя спартыўныя, творчыя, ініцыятыўныя. Стартаваў педагагічны турзлёт

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

З 24 па 25 мая ва ўрочышчы Рыбакі праходзіць раённы турысцкі злёт работнікаў адукацыі.

Педагогі зноў першымі адкрылі турысцкі сезон. Cіламі тут мераюцца 16 каманд установаў адукацыі Дзятлаўскага раёна.

Удзельнікаў мерапрыемства павіталі, пажадалі спрыяльнага надвор’я і лёгкіх стартаў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Алена Жадзейка.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі падзякаваў прысутным за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці.

Пасля ўрачыстай часткі каманды накіраваліся на жараб’ёўку. У праграме першага дня турзлёту — пераадоленне турысцкай паласы перашкодаў, конкурс песні.

Паласа перашкодаў сёлета ўключае такія этапы, як бервяно, маятнік, купіны, гаць, паралельныя вяроўкі, перанос параненага.

Заўтра педагогаў чакаюць конкурсы насценгазет і быту.

Гэта будуць два запамінальныя дні актыўнага адпачынку на ўлонні прыроды.

Вольга ЮШКЕВІЧ