“Нам яшчэ 75”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Пад такой назвай праходзіць сёлета акцыя, прымеркаваная да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці.

У час яе віншаванні і падарункі прымаюць равеснікі Прынёманскага краю, якія сёлета адзначаюць свой 75-гадовы юбілей. Дзятлаўшчына таксама актыўна ўключылася ў акцыю, і чарговых юбіляраў – Уладзіміра Антонавіча і Лідзію Іванаўну Нічыпар, Ірыну Рыгораўну Барысевіч – запрасілі ў раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе мясцовыя артысты падрыхтавалі для іх канцэрт і ад усёй душы павіншавалі са святам, уручылі кветкі і дыпломы “За асаблівыя дасягненні ў праходжанні жыццёвых універсітэтаў, за гады маладыя, прыгожыя і агнявыя, за працоўны стаж, за кожны віраж, за пераадоленне 75-гадовага рубяжа і цудоўныя чалавечыя якасці”.

Самыя шчырыя пажаданні добрага здароўя, міру ў сям’і і даўгалецця ад раённага савета ветэранаў зычыла юбілярам Ядзвіга Міхайлаўна Гушча і падарыла кожнаму памятны сувенір.

Музычныя віншаванні для імяніннікаў падрыхтавалі Анастасія Максіменка, Сяргей Малышчык, Аляксандр Раеўскі, Ала Чарняўская.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ



Теги: