“Алмазу” – залаты кубак (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Спорт – адзін з прыярытэтных накірункаў развіцця нашага раёна, і ён стаў неад’емнай часткай жыцця некаторых дзятлаўчан.

Падзячныя пісьмы, грашовыя прэміі і медалі атрымалі хакеісты каманды “Алмаз” – пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каманда на ўзроўні рэспублікі ўзнагароджана кубкам і граматай за подпісам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Гэтыя ўзнагароды ўрачыста перададзены спартсменам у дзень свята Працы.

Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ