Славім вялікі подзвіг

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Пад такой назвай у бібліятэцы Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы аформлена тэматычная кніжная выстава.

Літаратура, размешчаная на выставе, адкрывае чытачам незабыўныя старонкі гісторыі нашай Радзімы, дае магчымасць хоць на некаторы час дакрануцца сэрцам да болю і жаху людзей, якія на сваіх плячах вынеслі ўсе нягоды Вялікай Айчыннай вайны.

Выстава складаецца з наступных раздзелаў:

1-шы раздзел “Беларусь гераічная” знаёміць чытачоў з цяжкімі выпрабаваннямі, якія выпалі на долю Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

2-гі раздзел “У полымі партызанскай вайны”, літаратура гэтага раздзела расшырыць веды чытачоў пра ўдзельнікаў партызанскага руху на Беларусі, а таксама на Дзятлаўшчыне;

3-ці раздзел “Дзеці – героі і сведкі вайны” расказвае пра юных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія змагаліся побач з дарослымі супраць фашысцкіх захопнікаў, рызыкавалі сваім жыццём дзеля шчасця роднай зямлі;

4-ты раздзел “У кожным сэрцы вогнішча Хатыні” нагадае чытачам пра беларускія вёскі, якія паўтарылі лёс Хатыні;

у 5-тым раздзеле “Нашы землякі – удзельнікі вайны” чытачы змогуць даведацца пра ўраджэнцаў нашай мясцовасці, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вучні не толькі пазнаёмяцца з выставай, але змогуць адчуць жахі і горыч Вялікай Айчыннай вайны.

Т. СЕРБІН,
бібліятэкар Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы



Теги: