Руплівая праца – штодзённая задача

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Аграрыі КСУП “Войневічы” закончылі пасеў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.

У бліжэйшы час у сельгаспрадпрыемстве плануюць закончыць сеяць лён і цукровыя буракі.

Актыўна вядзецца работа па адвозцы і ўнясенні арганічных угнаенняў пад кукурузу. Сёлета гэтай сельскагаспадарчай культурай плануецца засеяць 700 гектараў, з іх 150 – на зерне.

Праведзена дзве падкормкі азімага рапсу і азімых збожжавых. Сяўба яравых культур сёлета заняла плошчу ў 1868 гектараў, у тым ліку 858 гектараў – пад раннія збожжавыя і зернебабовыя, лён плануецца пасеяць на плошчы 60 гектараў, 200 гектараў зоймуць  цукровыя буракі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ