Працоўны дэсант “Памяць пакаленняў”

Грамадства Свежыя навіны

Вялікая Айчынная вайна – тры словы, якія большасць з нас чуе з самага малентва.

У гэтым годзе мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сыходзіць пакаленне ўдзельнікаў і відавочцаў тых цяжкіх гадоў, а разам з імі і памяць пра герояў, падзеі, дзякуючы якім мы жывём. Але гэтая памяць патрэбна. Гэта памяць пакаленняў. Калі яна знікне з нашага сэрца, мы можам страціць роднасную сувязь з нашымі вытокамі.

Усе мы добра ведаем трагедыю Хатыні, зверствы фашыстаў на Беларусі на працягу трох гадоў акупацыі. Аднак не абышла злая доля і вёскі Дзятлаўскага раёна. Сярод сёстраў Хатыні і наша Дубраўка. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны тут жылі працавітыя людзі, якія вырошчвалі хлеб, гадавалі дзяцей, жылі мірным жыццём. У снежні 1942 года ў выніку правядзення карнай аперацыі ў Ліпічанскай пушчы фашысцкія карнікі спалілі вёску, расстралялі 102 яе жыхары.

Наш святы абавязак — зберагчы гэтую памяць і перадаць будучым пакаленням, каб і праз дзесяцігоддзі нашы нашчадкі ўсё гэтак жа з гонарам казалі: «У той страшнай вайне мы перамаглі! Аб той страшнай вайне мы не забудзем! Пра тых, хто цаной свайго жыцця заваяваў Вялікую Перамогу, мы будзем помніць вечна!».

Валанцёрскі атрад “Рука дапамогі” Хвінявіцкага дзіцячага сад – сярэдняй школы пры падтрымцы шэфаў КСУП “Хвінявічы” арганізавалі і правялі працоўны дэсант “Памяць пакаленняў”. Члены ГА “БРСМ” выйшлі на ўборку тэрыторыі брацкай магілы ў вёсцы Дубраўка. Навучэнцы прыбралі лісце і смецце вакол агароджы, падмялі пастамент, вынеслі галіны. Гэта наш уклад у справу захавання памяці аб тых, хто аддаў сваё жыццё, абараняючы ад фашызма нашу малую радзіму.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктарапа выхаваўчай рабоце



Теги: