Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна – праваслаўныя вернікі!

Важнае Свежыя навіны Улада

 Сардэчна віншуем вас са светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым – Вялікаднем!

Гэтыя святочныя вясновыя дні напоўнены асаблівым сэнсам. Яны дапамагаюць кожнаму з нас адчуць дзівосную прыгажосць навакольнага жыцця. Яны аб’ядноўваюць людзей вакол дарагіх ва ўсе часы духоўных каштоўнасцей. Светлае Уваскрэсенне Хрыстова – гэта свята дабра, чалавекалюбства, міласэрнасці і спагады. Гэта трыумф веры і надзеі на ўмацаванне міру і працвітання роднай зямлі.

Няхай жа вялікая ўрачыстасць Уваскрэсення Хрыстовага, якая ўвасабляе перамогу праўды і дабра, прынясе ўсім нам надзею і веру ў будучыню. Няхай спакой і згода пануюць у кожным доме, у кожнай сям’і, а свет і цеплыня гэтых светлых дзён азараюць і саграваюць нас цэлы год.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: