Пасяўная на Дзятлаўшчыне працягваецца

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна працягваюцца пасяўныя работы. Так, на 16 красавіка пасеяна яравых 47 % да плана.

Ідзе да завяршэння сяўба аўса (99 %), ячменю (99 %), пшаніцы (90 %), зернебабовых (79 %).

Актыўна сеюць аграрыі лён-даўгунец – 73 % (на 100 % справіліся з гэтай работай ААТ “Граніт-Агра”, Дварэцкі льнозавод). Цукровых буракоў пасеялі 27 % да задання, аднагадовых траваў 9 %

Яравога рапсу ў ААТ “Граніт-Агра” ўжо пасеялі 200 % (100 гектараў замест запланаваных 50).