Курган Славы – велічны помнік, які павінен наведаць кожны!

Грамадства Свежыя навіны

У рамках падрыхтоўкі да светкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцы Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы наведалі Курган Славы горада Мінска.

Для дзяцей была праведзена экскурсія па алеі Герояў і выставе баявой тэхнікі. Ад падножжа Кургана Славы да яго вяршыні вядуць 2 бетонныя лесвіцы і кожны пастараўся пераадолець гэты шлях. Перад дзецьмі праляталі выявы гістарычнай хронікі стварэння і развіцця Кургана. Рабяты даведаліся, што праца над Курганам працягвалася некалькі гадоў. Людзі прывозілі зямлю з месцаў баявой славы і гарадоў-герояў, як памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за сонца і мірнае неба.

Курган Славы — гэта сімвал мужнасці і адвагі. Гэта месца, гісторыю якога павінен ведаць кожны!

Алена ШЫМКО,
класны кіраўнік 8 класа



Теги: