Кіпіць работа ў полі (+відэа)

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Вясновае сонечнае надвор’е спрыяе сельскагаспадарчым работам.

На 2 красавіка ў раёне ўжо пасеяна 2494 гектары ячменю (54 % да задання), 473 гектары аўса (89 %), 210 гектараў пшаніцы (19 %), 75 гектараў зернебабовых (12 %).

У КСУП “Русь-Агра” на сяўбе працуюць два пасяўныя агрэгаты. За дзень, калі няма дажджу і тэхніка спраўная, звычайна засяваюць каля 30 гектараў. Загадчык участка №2 Юрый Лабарэвіч гаворыць, што ў гаспадарцы плануюць дзён за дзесяць скончыць сяўбу, радуе, што надвор’е не падводзіць: у гэтым годзе нават пасяўная пачалася на тыдзень раней, чым звычайна.

На полі каля вёскі Змяёўцы цяпер сеюць ячмень сорту Бровар. Адзін з сейбітаў гаспадаркі – Іван Обухаў, які працуе на пасяўным агрэгаце “Джон Дзір”. Ён гаворыць, што работа яму падабаецца. Увогуле, яго стаж у сельскай гаспадарцы ўжо пятнаццаць гадоў, вопыт ёсць. Нягледзячы на тое, што працоўны дзень у час пасяўной доўгі – з васьмі гадзін раніцы да васьмі гадзін вечара, нараканняў і скаргаў ад яго не пачуеш. І загадчык участка адзначыў, што работнік гэты добрасумленны, працавіты і адказны, бо такую тэхніку могуць даверыць не кожнаму.

Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ