Фотазона «Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Педагогамі і навучэнцамі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы аформлена фотазона, прысвечаная 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яна складаецца з калажу газет ваеннага часу і кветак гваздзік. Дапаўненнем з’яўляюцца экспанаты Музея баявой и працоўнай славы ваенных гадоў.

Запрашаем навучэнцаў, іх бацькоў, жыхароў і гасцей аграгарадка наведаць фотазону.

Жанна БУДЗЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце



Теги: