Дзятлаўскія сыраробы далучыліся да суботніка

Грамадства Свежыя навіны

Значны аб’ём работ па навядзенні парадку гэтай вясной збіраюцца выканаць работнікі ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

Таму ў рэспубліканскі суботнік яны ўключыліся загадзя. На аб’екты добраўпарадкавання выйшлі 18 красавіка. У гэты дзень навялі парадак на яўрэйскіх могілках па вуліцы Кастрычніцкай, прыбралі каля ракі, што працякае побач з заводам, сабралі смецце на палях фільтрацыі прадпрыемства. Таксама была пачата ўборка тэрыторыі завода, якая прадоўжыцца 19 красавіка.

Ірына СТЫРНІК