Абмяркоўваем Пасланне Прэзідэнта

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзмітрый Бобін, інспектар Дзятлаўскага РАНС:

Мне спадабалася разважанне Прэзідэнта аб тым, што ў пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не будзе месца кампрамісам. Гэта дае ўпэўненасць у тым, што наша дзяржава заўсёды будзе цэласнай і незалежнай, а беларускі народ заўсёды будзе вялікай сям’ёй.

Яшчэ хочацца дадаць, што ў нас сучасная і прагрэсіўная краіна, таму я згодны з Аляксандрам Лукашэнкам у тым, што нам патрэбны новыя вытворчасці і тэхналогіі для далейшага развіцця і вялікіх крокаў у будучыню.

Таксама лідар нашай краіны падкрэсліваў, што здароўе нацыі — гэта клопат кожнага чалавека. Вельмі важна сачыць за сваім здароўем і сваёй бяспекай ўсім. Як прадстаўнік службы МНС, нярэдка бачу, як некаторыя людзі безадказна адносяцца да захаванасці свайго жыцця і не выконваюць простыя правілы пажарнай бяспекі, ад гэтага ці атрымліваюць сур’ёзныя траўмы, ці зусім гінуць.