“75 мірных гадоў” у фотаздымках

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

26 сакавіка на Гродзеншчыне стартаваў інтэрнэт-конкурс фотаздымкаў “75 мірных гадоў”, арганізатарам якога з’яўляецца Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ”.

Конкурс прадоўжыцца да 26 красавіка 2019 года. Прыняць у ім удзел запрашаюць жыхароў Гродзенскай вобласці без абмежавання ва ўзросце.

Фотаздымкі павінны быць прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разглядаюцца аўтарскія творчыя работы: фотапартрэты і фотаздымкі ўдзельнікаў патрыятычнага руху, мерапрыемстваў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, фота абаронцаў Айчыны (афіцэраў, салдат тэрміновай службы), фотаздымкі з сямейных альбомаў, зробленыя ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, таксама фотаздымкі ўдзельнікаў вайны, зробленыя ў пасляваенны час, фота з мерапрыемстваў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, парадаў, ваенных фестываляў, тэатралізаваных прадстаўленняў, музеяў; сучасныя аўтарскія творчыя работы: фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікоў тылу, блакаднікаў, вязняў фашысцкіх лагераў, дзяцей вайны.

Фотаработы аўтар павінен размясціць у сацыяльнай сетцы Instagram. Да апублікаванай фатаграфіі абавязкова патрабуюцца апісанне фота і размяшчэнне хэштэга #75мирныхлет. Аўтару неабходна на апублікаваным фота пазначыць мінімум трох падпісчыкаў для перадачы эстафеты і падпісацца на абласную групу ГА “БРСМ” у сацыяльнай сетцы Instagram.

На фотаконкурс прымаюцца чорна-белыя і каляровыя фотаздымкі. Дапускаецца іх апрацоўка з дапамогай камп’ютарных праграм (графічных рэдактараў), разумнае выкарыстанне рэтушы, каб падкрэсліць аўтарскую задумку. Колькасць фотаработ ад аднаго аўтара для ўдзелу ў фотаконкурсе не абмяжоўваецца. Удзел абазначае згоду аўтара на права публікацыі яго работ арганізатарам конкурсу ў сродках масавай інфармацыі, на афіцыйных інтэрнэт-рэсурсах, плакатах, білбордах, іншых інфармацыйна-рэкламных матэрыялах фотаконкурсу.

Журы  будзе ацэньваць адпаведнасць фотаработ тэме конкурсу, іх мастацкі ўзровень, арыгінальнасць, кампазіцыю, тэхніку, якасць выканання, таксама ўлічаць колькасць лайкаў, пакінутых пад здымкам.

Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”