2 красавіка-Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Свежыя навіны Улада

Паважаныя жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна. Сардэчна віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі.

Гэта не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацвярджэнне духоўнай і культурнай блізкасці двух брацкіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.

Перавагі саюзнай інтэграцыі бясспрэчныя. Мы разам уносім вялікі ўклад у забеспячэнне сацыяльных гарантый і роўнасці правоў беларусаў і расіян.

Дзень яднання-сімвал непераходзячай каштоўнасці беларуска-расійскага сяброўства. Гістарычная памяць і ўзаемная падтрымка заўсёды былі для нас вышэй за любыя меркантыльныя або тактычныя меркаванні, і наш агульны доўг-захоўваць вернасць гэтаму лёсавызначальнаму выбару.

Ад усёй душы жадаем вам здароўя і дабрабыту. Няхай у вашых дамах заўсёды будуцьзгода, дастатак і любоў.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт