Работа чакае

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З пералікам вакансій можна азнаёміцца, не выходзячы з дому.

Інфармацыйны партал дзяржаўнай службы занятасці (www.qsz.qov.by) прапануе свабодныя працоўныя месцы па ўсёй Беларусі, у тым ліку і ў Дзятлаве. Ён дазваляе ствараць для кожнага карыстальніка асабісты кабінет, атрымліваць звесткі аб наяўнасці вакансій у цэлым па рэспубліцы і па кожным рэгіёне або населеным пункце паасобку.

Можна падпісацца на рассылку анкет-рэзюмэ і інфармацыі аб вакансіях, а таксама атрымліваць паведамленні на e-mail аб з’яўленні падыходзячага варыянту для працаўладкавання. Даныя па абласцях абнаўляюцца пастаянна.

БелТА



Теги: