Пройдзе акцыя па бясплатным юрыдычным кансультаванні

Галоўнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

14 сакавіка 2019 года з 14 да 17 гадзін у сувязі са святкаваннем 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва на базе натарыяльнай канторы (г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 3) запланавана правядзенне акцыі па бясплатным юрыдычным кансультаванні. Грамадзяне змогуць атрымаць бясплатныя прававыя кансультацыі дасведчаных спецыялістаў аддзела прымусовага выканання, натарыусаў, адвакатаў, супрацоўнікаў аддзела ЗАГС.