Памочнік Прэзідэнта Беларусі ў Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч наведаў Дзятлаўскі раён

Галоўнае Свежыя навіны Улада

6 сакавіка з рабочым візітам памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч пабываў у Дзятлаўскім раёне. Свой візіт ён пачаў з сустрэчы са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Дубовікам і яго намеснікамі.

Пасля Іван Лаўрыновіч наведаў некалькі прадпрыемстваў, сярод якіх быў і Дварэцкі льнозавод. Памочнік Прэзідэнта сустрэўся з кіраўніцтвам завода. Ён пацікавіўся работай прадпрыемства, яго загружанасцю, магутнасцю, тэхнікай, аховай працы, заработнай платай работнікаў, а таксама планамі работы. Шмат пытанняў дырэктару завода было наконт сяўбы лёну, калі яе пачнуць, як падрыхтавана тэхніка да работы ў полі. У галоўнага агранома пацікавіўся, якія гатункі насення будуць выкарыстоўваць, ці хопіць яго на пасяўную, ці прыдатныя на Дзятлаўшчыне землі для вырошчвання лёну.

Іван Лаўрыновіч пабываў на мехдвары, дзе не толькі ўважліва агледзеў тэхніку, прыгатаваную да пасяўной, але і даў парады па яе захоўванні, утрыманні, заўважыў, што ўсё неабходна правяраць да дробязяў. Наведаў цэх, дзе апрацоўваецца лён, паглядзеў, у якіх умовах працуюць людзі.

Інспектар па Гродзенскай вобласці адзначыў, што Дварэцкі льнозавод сучасны, тэрыторыя добрая, кадры ёсць, самая галоўная задача на сёння – вырасціць добры ўраджай лёну, павінны зрабіць усё магчымае, каб быў добры вынік.

Святлана ГРЫШЫНА

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Юлія БАКУНОВІЧ