Мама

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Мама, якое пяшчотнае слова,

Скажаш яго i ўстае прад табою

Край  мой дзяцiнства, звонкiя cосны,

Вербы старыя над цiхай ракою.

 

Бэз пал акном, ля варотаў бярозы,

Кошык лазовы з баравiкамi,

Хлеба кавалачак, чорны, духмяны

Спечаны мамчынымі рукaмi.

 

Ды зараслi тыя сцeжкi дарожкi,

Больш басанож па пяску не ступаю,

Толькi начамi мне снiцца ўсё вёска

Родны куточак, якi я кахаю.

 

Снiцца мне дом, невысокi, драўляны

Ластаўкi ўюць гняздо пад страхою

Бачу, як мама вяртаецца з працы,

Важкаю стомленаю хадою.

 

Чорныя бровы, карыя вочы,

Позiрк, што душу цяплом агартае,

На валасах серабрыцца сiвiнка,

Мяккая ўсмешка на вуснах блукае.

Лідзія НІЧЫПАР