Каб у вас заўжды быў газ

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Аб правілах дастаўкі балонаў з газам і новай паслузе для спажыўцоў

ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння нагадвае, што дастаўка 50-літровых балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам выконваецца спажыўцам газу, якім зроблены мантаж індывідуальнай балоннай устаноўкі, ёсць “Тэхнічны пашпарт на індывідуальную балонную устаноўку” (форма 4 — ГБУ) і заключаны дагавор куплі-продажу звадкаванага вуглевадароднага газу.

Дастаўка балонаў спажыўцам, якія жывуць у гарадах і гарадскіх пасёлках, ажыццяўляецца: да трох сутак – для індывідуальнай балоннай устаноўкі з адным балонам; да пятнаццаці сутак – для індывідуальнай балоннай устаноўкі з двума балонамі.

Для спажыўцоў газу, якія жывуць у сельскай мясцовасці: па графіку, зацверджаным мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Цяпер дастаўка балонаў са звадкаваным вуглевадародным газам спажыўцам газу, якія жывуць у сельскай мясцовасці, ажыццяўляецца адзін раз у два тыдні. Гэта не заўсёды зручна для спажыўцоў, аднак газазабяспечвальная арганізацыя не мае магчымасці змяніць графікі, бо дзейнічае ў межах існуючых дзяржаўных падыходаў па эканоміі і беражлівасці з улікам штогадовага скарачэння колькасці спажыўцоў звадкаванага вуглевадароднага газу.

У якасці рашэння пытання бесперабойнага газазабеспячэння спажыўцоў газу ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўсі раён газазабеспячэння прапаноўвае перамантаж існуючай індывідуальнай балоннай устаноўкі: можна ўстанавіць два балоны звонку ў металічнай шафе з адключальнымі прыладамі.

Каб знізіць фінансавую нагрузку на спажыўцоў, ВУ “Слонімгаз” Дзятлаўскі раён газазабеспячэння ідзе ім насустрач і аказвае паслугу з заключэннем дагавора падраду з грамадзянамі на мантаж двухбалоннай устаноўкі з беспрацэнтнай растэрміноўкай плацяжу на шэсць месяцаў. Для афармлення растэрміноўкі неабходна мець пры сабе пашпарт і даведку аб сярэдняй заработнай плаце за апошнія тры месяцы. Пры адсутнасці заработку магчыма аформіць растэрміноўку з паручыцелем. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у газазабяспечвальнай арганізацыі па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 7, тэл. 6-04-97, 6-04-92.

Дадатковай перавагай выкарыстання двухбалоннай індывідуальнай устаноўкі з’яўляецца магчымасць поўнай выпрацоўкі газу з балона незалежна ад графіка дастаўкі.

Часта людзі задаюць пытанне, ці можна захоўваць газавыя балоны ў непадключаным стане. Не, гэта забаронена. У адпаведнасці з патрабаваннем пункта 11.8 Правілаў карыстання газам у быце, газавыя балоны, прызначаныя для прыгатавання ежы, можна выкарыстоўваць толькі пры падключэнні да індывідуальнай балоннай устаноўкі.

Нагадваем, што ў выпадку самавольнага падключэння (адключэння) балонаў, газавага абсталявання, перамантажу індывідуальнай балоннай устаноўкі, захоўвання балонаў у непадключаным стане, выкарастання іх з іншай мэтай (у тым ліку выкарыстанне незарэгістраванага балона) спажывец газу прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з пунктам 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйных правапарушэннях”, за што прадугледжаны штраф у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.

Адміністрацыя Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння