Чакаюць палеткі аграрных спраў майстроў

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Да поўнамаштабнай пасяўной кампаніі – лічаныя дні, аграрыі гавораць, што пры спрыяльным надвор’і масавыя работы на палетках пачнуцца ўжо ў бліжэйшыя дні.

Ва ўсіх гаспадарках раёна праходзіць падрыхтоўка да веснавой сяўбы. Забяспечанасць насеннем, тэхнікай, палівам і фінансавымі рэсурсамі – асноўныя тэмы для абмеркаванняў у кожным з сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Поўным ходам ідуць работы да вясенне-палявых работ у КСУП “Войневічы”.

На належным узроўні ў гаспадарцы знаходзіцца гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі, неабходнай у першую чаргу на раннім этапе правядзення веснавых палявых работ: раскідвальнікаў цвёрдых мінеральных угнаенняў, машын для ўнясення цвёрдых арганічных угнаенняў, плугоў, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў. Усяго ў гаспадарцы маюцца пяць энерганасычаных трактароў, усе яны цалкам падрыхтаваныя да сезонных работ.

Падрыхтоўваюць сельскагаспадарчую тэхніку і агрэгаты ў гаспадарцы сваімі сіламі. Усе трактары на хаду дзякуючы беражлівым адносінам да іх вопытных механізатараў. Да прыкладу, Дзмітрый Сухецкі і Сяргей Барысевіч працуюць у гаспадарцы ўжо дзесяць гадоў. Тэхніку ўтрымліваюць у добрым стане, рэгулярна і своечасова праводзяць яе тэхнічнае абслугоўванне. На вопыце пераканаліся, што лепш ліквідаваць дробную паломку адразу, чым потым расходаваць немалыя сродкі на рамонт.

Як паведамілі ў сельгасарганізацыі, агульная плошча пашы гаспадаркі складае 4138 гектараў, з іх 1100 гектараў плануюцца пад сяўбу азімых, 60 гектараў зойме лён, на плошчы 86 гектараў плануе пасеяць лён Дварэцкі льнозавод.

Яравыя зерневыя і зернебабовыя культуры размесцяцца на плошчы 1058 гектараў, цукровыя буракі зоймуць сёлета 200 гектараў, сяўбу кукурузы плануецца ажыццявіць на плошчы 150 гектараў. Першым запланавана пасеяць авёс, зерневыя, пры ўмове станоўчага надвор’я, – на працягу бліжэйшых тыдняў.

Цяперашнім часам у гаспадарцы на плошчы 150 гектараў праводзіцца падкормка шматгадовых траў мінеральнымі ўгнаеннямі, вывезены на палеткі арганічныя ўгнаенні.

Што тычыцца забяспечанасці насеннем, гаспадаркай у поўным аб’ёме закуплена гібрыднае насенне кукурузы і цукровых буракоў, насеннем шматгадовых траў гаспадарка забяспечана на 100 працэнтаў, насеннем зерневых і зернебабаовых – на 136 працэнтаў, таксама набыта 1,5 тоны травасумесі для пашы.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ