Бясконцая крыніца мудрасці

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзіўся семінар бібліятэчных работнікаў “Духоўная спадчына ў кнігах і чытаннях: роля праваслаўнай кнігі ў духоўна-маральным выхаванні асобы”, прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Гасцямі сустрэчы сталі наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда”, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, работнікі раённых бібліятэк.

Дзень праваслаўнай кнігі стаў ужо традыцыйным святам для жыхароў раённага цэнтра, сустрэчы  штогод ладзяцца ў  Дзятлаўскай раённай бібліятэцы.

На пачатку мерапрыемства бібліятэкары расказалі пра ролю праваслаўных кніг у выхаванні асобы ў сучасным свеце, пазнаёмілі чытачоў з  гісторыяй і развіццём кнігадрукавання. Яны адзначылі, што праваслаўныя кнігі з’яўляюцца крыніцамі бясконцай мудрасці і пазнання сусвету.

 

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся іерэй Уладзімір. Ён адзначыў важнасць падобных сустрэч, пагутарыў з вернікамі і чытачамі аб ролі праваслаўнай кнігі ў жыцці грамадства і кожнага чалавека, аб неабходнасці чытання духоўнай літаратуры, якая вучыць дабру і міласэрнасці.

Увазе прысутных быў прапанаваны агляд праваслаўнай літаратуры.

У рамках семінара адбылося свята кнігі “Жывое слова мудрасці духоўнай”.

 

У час сустрэчы ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца са старадаўнімі богаслужэбнымі кнігамі і сучаснай праваслаўнай літаратурай.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: