А памяць глядзіць з фотаздымкаў

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Працягвае сваё падарожжа па Дзятлаўскай зямлі раённы тэматычны праект «75 дзён да Перамогі». 

У Данілавіцкім сельвыканкаме 11 сакавіка Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прымалі ад Наваельнянскага сельвыканкама.

Работнікі Данілавіцкага дома культуры падрыхтавалі святочную праграму, у якой удзельнічалі таксама школьнікі. Быў адкрыты патрыятычны куток, прымеркаваны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а яго галоўнымі элементамі былі фотаздымкі герояў вайны.

Свята адкрыла кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык. Яна звярнулася да гасцей з просьбай не забываць аб дзядах і прадзедах, якія адстаялі нашу свабоду і незалежнасць.

Пераходныя сімвалы Вялікай Перамогі Галіна Дворык прыняла ад старшыні Наваельнянскага сельвыканкама Ірыны Кунахавец.

Мерапрыемства стала асаблівым для навучэнцаў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы: ва ўрачыстай абстаноўцы ім уручылі білеты ГА «БРСМ». Настаўніца Надзея Канявега адзначыла, што менавіта моладзі вяршыць лёс нашай краіны.

Святочны канцэрт скончыўся акцыяй “Аўтографы Перамогі”, у ходзе якой неабходна было пакінуць подпісы людзям, якія мелі адносіны да вайны. Гэтыя аўтографы 9 мая  будуць аформлены ў вялікую паштоўку-калаж, якая ўпрыгожыць гарадскі парк.

Наступным Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прыме Жукоўшчынскі сельсавет.



Теги: