Зберажыце тэлефоны ад злодзеяў

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У наш час мабільны тэлефон – не раскоша, а сродак сувязі і надзейны памочнік.

Многія людзі карыстаюцца даволі дарагімі мадэлямі тэлефонаў і гэтым прыцягваюць увагу зламыснікаў. Раённы аддзел следчага камітэта падрыхтаваў некалькі карысных парадаў, якія дапамогуць гаспадарам мабільнікаў не стаць ахвярай зламыснікаў і захаваць сваю маёмасць ад злачынных замахаў.

Не насіце мабільны тэлефон паверх адзення.

Не прыцягвайце лішняй увагі да свайго тэлефона, перавядзіце яго ў рэжым вібра-выкліку.

Будзьце ўважлівыя, не пакідайце тэлефон без нагляду.

Не давайце свой тэлефон незнаёмым людзям, калі яны просяць патэлефанаваць.

Запішыце персанальны ідэнтыфікацыйны нумар свайго тэлефона, так званы IMEI. Гэты 15-значны нумар спатрэбіцца, калі мабільнік скрадуць. Каб даведацца IMEI, набярыце на сваім тэлефоне камбінацыю лічбаў *#06#.

Калі вы сталі ахвярай рабаўніцтва, неадкладна звяртайцеся ў аддзел міліцыі або да бліжэйшага паставога міліцыянера. Раскрыць злачынства заўсёды лягчэй па гарачых слядах.

Не набывайце тэлефоны без дакументаў у ламбардах, на кірмашах, проста з рук у незнаёмых людзей. Хутчэй за ўсё, яны акажуцца крадзенымі, і вы застаняцеся без грошай і без тэлефона.

Аляксандр МАКУЦА,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта