Запрашаем на канцэрт

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дарагія браты і сёстры нашай Дзятлаўшчыны!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці 3 лютага 2019 года ў 13 гадзін адбудзецца канцэрт ад касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве. Канцэрт будзе прысвечаны святому Яну Боска, які з’яўляецца апекуном моладзі, а таксама як падзяка Пану Богу, што Ён прыйшоў да нас, сваіх дзяцей, у нараджэнні свайго Сына Езуса Хрыста. Выступяць дзеці і моладзь з парафіі салезіянскай горада Мінска.

З вялікім задавальненнем запрашаю ўсіх на гэтую ўрачыстасць, каб кожны змог умацаваць сваю любоў і веру ў Бога і бліжняга.

З малітвай і павагай ксёндз Здзіслаў ПІКУЛА