Задэкларыруйце свае даходы

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Упраўленне па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне нагадвае, што фізічныя асобы, якія атрымалі ў 2018 годзе падаткаабкладаемыя даходы, абавязаны не пазней за 1 красавіка 2019 года прадаставіць у падатковыя органы дэкларацыю па падаходным падатку.

Да такіх даходаў адносяцца:

даходы ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння (мена, рэнта) маёмасці:

ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння транспартных сродкаў:

— другога і больш аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога не перавышае 3500 кг і колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення вадзіцеля, не перавышае васьмі, або іншага механічнага транспартнага сродка;

— любога аўтамабіля, тэхнічна дапушчальная агульная маса якога перавышае 3500 кг (напрыклад, грузавога аўтамабіля);

— любога аўтамабіля, колькасць сядзячых месцаў якога, акрамя сядзення вадзіцеля, перавышае восем (напрыклад, аўтобуса).

Даходы, атрыманыя ад выплатнага адчужэння атрыманых па спадчыне транспартных сродкаў, вызваляюцца ад падаходнага падатку незалежна ад перыядычнасці іх адчужэння на працягу каляндарнага года;

ад продажу ці іншага выплатнага адчужэння аб’ектаў нерухомасці:

— на працягу 2013-2018 гадоў (пяці апошніх гадоў) больш як адной кватэры, жылога дома з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), дачы, садовага доміка з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), гаража, машына-месца, больш чым аднаго зямельнага ўчастка, якія належаць фізічнай асобе на праве ўласнасці (долі ў праве ўласнасці на ўказаную маёмасць);

— на працягу 2018 года аднаго і больш аб’ектаў нерухомасці, якія не адносяцца да кватэры, жылога дома з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), дачы, садовага доміка з гаспадарчымі пабудовамі (пры іх наяўнасці), гаража, машына-месца, зямельнага участка. Да такіх аб’ектаў, напрыклад, адносяцца гандлёвыя, офісныя і адміністрацыйныя памяшканні.

Даходы ад выплатнага адчужэння названых вышэй аб’ектаў нерухомасці, атрыманых па спадчыне, вызваляюцца ад падаходнага падатку.

Даходы ў выглядзе дарэння

Даходы, атрыманыя на працягу 2018 года ў выглядзе дарэння ад фізічных асобаў, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у памеры, які перавышае 6116 беларускіх рублёў ад усіх крыніц на працягу года. Выключэнне складаюць выпадкі атрымання даходаў ад блізкіх сваякоў і асобаў, якія знаходзяцца ў сваяцкіх адносінах, вызваляюцца ад падаходнага падатку незалежна ад памеру атрыманага даходу ў выніку дарэння.

Даходы ад здачы ў наём жылых і нежылых памяшканняў 

Даходы, якія атрымалі ў 2018 годзе ад іншых фізічных асобаў, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, даходы ад здачы ўнаём жылых і нежылых памяшканняў на агульную суму больш за 6116 беларускіх рублёў. Названыя даходы абкладаюцца падаходным падаткам па стаўцы 13 працэнтаў. Сумы падаходнага падатку ў фіксаваных сумах, выплачаныя за 2018 год, падлягаюць заліку пры вылічэнні падатку па стаўцы 13 працэнтаў. Не ўлічваюцца даходы, атрыманыя ад здачы жылля маладым спецыялістам, маладым рабочым (служачым) на працягу ўстаноўленых тэрмінаў іх абавязковай работы (службы) па размеркаванні.

Даходы, атрыманыя з-замяжы(ці за мяжой)

Падатковую дэкларацыю абавязаны прадаставіць фізічныя асобы, прызнаныя ў 2018 годзе падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь (фактычна знаходзіліся на працягу 2018 года больш за 183 дні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), якія атрымалі ў 2018 годзе даходы з-за (ці за) мяжы.

Прыкладам даходаў, атрыманых з-за мяжы (ці за мяжой)могуць з’яўляцца наступныя даходы:

-ад работы па найму (кантракце);

— ад продажу акцый або іншых каштоўных папер;

-ад продажу доляў у статутных фондах замежных арганізацый;

-у выглядзе працэнтаў па рахунках (укладах) у замежных банках;

— атрыманыя ў дар ад замежных грамадзян і інш.

Прадаставіць падатковую дэкларацыю можна асабіста або праз прадстаўніка, паўнамоцтвы якога пацверджаны натарыяльна засведчанай даверанасцю або па пошце (лістом з вопісам укладання).  Таксама можна запоўніць электронную падатковую дэкларацыю з асабістага кабінета плацельшчыка на партале Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ). Больш падрабязна аб рэгістрацыі ў якасці карыстальніка асабістага кабінета – на сайце МПЗ (http://www.portal.nalog.gov.by). Форма дэкларацыі ўстаноўлена МПЗ (дадатак 1 да пастановы МПЗ N 100). Узор формы можна знайсці на сайце МПЗ (http://www.nalog.gov.by).

Падаходны падатак, вылічаны падатковым органам на падставе прадастаўленай фізічнай асобай падатковай дэкларацыі за 2018 год, падлягае выплаце ў бюджэт па тэрміне не пазней за 3 чэрвеня 2019 года.

Інфармацыю па пытаннях па прадастаўленні падатковых дэкларацый па падаходным падатку з фізічных асобаў можна атрымаць па тэлефонах: 2-27-55, 2-25-11 або па адрасе: г. Дзятлава, вул. Камсамольская, 2, каб. 4.

Вольга ЖАЛЯЗОЎСКАЯ,
галоўны дзяржаўны падатковы інспектарпа падатках і зборах па Навагрудскім раёне