Пакуль мы помнім – мы жывём

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 11 па 14 лютага ў сельскіх выканаўчых камітэтах адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

14 лютага з 8.30 да 9.30 – збор удзельнікаў “Вахты памяці” (каля будынка ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна па адрасе: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13), з 9.30 да 14.00 – “Вахта памяці” па месцах пахавання загінулых у Афганістане воінаў, а таксама памерлых пасля вываду войскаў з Афганістана (у 11.00 – мітынг-рэквіем у аграгарадку Дварэц, 11.30 – мітынг-рэквіем у гарпасёлку Наваельня).

15 лютага ў 14.00 – мітынг-рэквіем, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у горадзе Дзятлаве. 14.30 – 15.00 – урачыстае шэсце калоны воінаў-інтэрнацыяналістаў па вуліцах горада Дзятлава. 15.00 – урачысты сход і канцэрт да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Аргкамітэт