Крадзеж у буйным памеры

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У студзені 2019 года па матэрыялах фінансавай міліцыі г. Слоніма ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу ў буйным памеры шляхам злоўжывання сваімі службовымі паўнамоцтвамі ў дачыненні да кіраўніка адной з будаўнічых арганізацый г. Слоніма.

Дырэктар названага прадпрыемства ў 2017 годзе заняўся рэалізацыяй яго маёмасці ў выглядзе невыкарыстоўваемага будаўнічага комплексу, абсталявання і пляцоўкі, якая знаходзіцца пад ім і належала камерцыйнаму прадпрыемству. Па ўмовах дагавора, уся змешчаная на дадзенай пляцоўцы маёмасць павінна была быць вывезена прадаўцом (мясцовай будаўнічай арганізацыяй) і апрыходавана па бухгалтарскім уліку.

Правёўшы абследаванне тэрыторыі, дырэктар выявіў добрую, але незаконную магчымасць для асабістага ўзбагачэння – “парэзаць” усё, што магчыма, на металалом і здаць у нарыхтоўчыя арганізацыі ад імя выдуманых грамадзян, а атрыманыя грашовыя сродкі пакласці сабе ў кішэню. Пры гэтым, каб не выклікаць падазрэнні, частка лому і абсталявання былі “праведзены па бухгалтэрыі” афіцыйна, а вось ільвіная доля прайшла міма касы. Сума нанесенай дзеяннямі кіраўніка шкоды склала больш за 24 тыс. рублёў. Пасля ўзбуджэння крымінальнай справы ўказаны кіраўнік зняты з пасады, а таксама кампенсаваў у касу прадпрыемства прычыненую шкоду.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці