Іх выбраў час

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Павіншаваць з юбілейнай датай – 30-годдзем вываду савецкіх войскаў з Афганістана свайго земляка  воіна-інтэрнацыяналіста Васіля Юркаўца  прыехалі першы сакратар раённага  камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, кіраўнік Вензавецкага дома культуры Часлаў Свіб і навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы.

 

У час сустрэчы Кацярына Хілімончык адзначыла, што любая вайна назаўжды застанецца ў памяці і сэрцах пакаленняў. Воіны-афганцы былі сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны, якія бездакорна выконвалі свой непасрэдны абавязак. Яна ўручыла Васілю Юркаўцу каштоўны падарунак і кветкі, выказала падзяку за тое, што і сёння, праз тры дзесяцігоддзі, ён, як і ўсе воіны-афганцы, застаецца сапраўдным героем свайго часу.

Навучэнцы Вензавецкай сярэдняй школы і  Часлаў Свіб падрыхтавалі  паэтычныя і музычныя падарункі.

Пра тое, як склаўся  яго баявы шлях, пра выпрабаванні  ваенных дзеянняў расказаў у ходзе шчырай гутаркі і сам ветэран.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ