Адгукніцеся, нераўнадушныя сэрцы

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Рыхтуючыся да святкавання 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у 2019-2020 гадах Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна плануе падаць заяўку на ўдзел у праекце.

Праект скіраваны на актывізацыю жыццёвай пазіцыі былых ахвяраў нацыянал-сацыялізму (людзей, якія былі прымусова вывезены на работу ў Германію ў час вайны) за кошт забеспячэння дыялога маладога і старэйшага пакалення для аказання ўзаемадапамогі, задавальнення духоўных інтарэсаў і патрэбаў у стасунках.

Для правядзення рознапланавай і цеснай работы з гэтай катэгорыяй грамадзян патрабуюцца валанцёры розных узростаў. Арганізатары праекта заклікаюць жыхароў Дзятлаўшчыны, нераўнадушных да лёсаў былых ахвяраў нацыянал-сацыялізму, прыняць удзел у праекце. Атрымаць неабходную інфармацыю можна па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефонах: 6-11-84, +375297317040 (Наталля Фёдараўна Адамчык).

Аргкамітэт