Абараняйцеся ад інфекцый правільна

Важнае Грамадства Свежыя навіны

21 лютага – Дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

Інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам – самая частая прычына бясплоддзя ў мужчын і жанчын. Ахвярамі гэтых інфекцый у асноўным становіцца моладзь ад 15 да 29 гадоў. У якасці аднаго з фактараў, якія актыўна ўплываюць на ўзровень захворвання, выступаюць гігіенічныя веды моладзі аб хваробах, якія перадаюцца палавым шляхам.

Не менш важнай, чым апісанне характэрных клінічных прыкметаў дадзеных хваробаў, з’яўляецца інфармацыя, накіраваная на фарміраванне ў моладзі пераканання, што дзяржаўныя лячэбна-прафілактычныя ўстановы – гэта найбольш прымальны і даступны від венералагічнай дапамогі, адназначная альтэрнатыва самалячэнню. Гэтаму спрыяе атрыманне ведаў аб істотным змяненні ў нашай рэспубліцы цэлага шэрагу прынцыпаў аказання венералагічнай дапамогі насельніцтву.

Большасць хворых лечыцца амбулаторна. Магчыма ананімнае абследаванне і лячэнне ў платных кабінетах пры скурна-венералагічных дыспансерах. Высокая кваліфікацыя медыцынскага персаналу гарантуе поўнае выздараўленне пры раннім звароце. Заканадаўствам прадугледжана бясплатнае абследаванне на сіфіліс і СНІД, а таксама захаванне ў тайне дыягназу хворага. Створана альтэрнатыўная сетка камерцыйных недзяржаўных лячэбных установаў, якія праводзяць тэсціраванне на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, і іх лячэнне (акрамя сіфілісу і ганарэі). Ва ўсіх буйных дыспансерах арганізаваны “тэлефоны даверу”, дзе ананімна можна атрымаць кансультацыю па праблеме інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

Вераніка ЕМЯЛЬЯНЧЫК,
доктар-дэрматавенеролаг Дзятлаўскай ЦРБ
Наталля ЮРЭНЯ,
валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ