Зіма – час іспытаў дарожнага руху

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З году ў год ад карыстальнікаў аўтамабільных дарог паступае мноства прэтэнзій да работы дарожных службаў.

Асабліва шмат негатыўных водгукаў і званкоў прыпадае на зімовы час, калі  многія ўчасткі дарог слізкія і апрацаваць пакрыццё супрацьгалалёднымі матэрыяламі або ачысціць праезную частку ад снегу адразу на усёй адлегласці дарогі тэхнічна проста немагчыма.

Для гэтага дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі вызначаны дырэктыўныя тэрміны па правядзенні мерапрыемстваў па ліквідацыі слізкасці на дарогах у залежнасці ад ступені складанасці і  умоваў надвор’я, а таксама ўзроўняў патрабаванняў да аўтамабільных дарог.

Згодна з СТБ 1291-2016 усе аўтамабільныя дарогі падзелены на пяць узроўняў патрабаванняў да іх эксплуатацыйнага стану.

У аснове такой градацыі ляжыць народнагаспадарчае і адміністрацыйнае значэнне дарог і інтэнсіўнасць руху па іх.

Так, да дарог 1-га ўзроўню патрабаванняў адносяць важнейшыя рэспубліканскія дарогі, якія злучаюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі і апошнія паміж сабой.  На гэтых дарогах мерапрыемствы па зімовым утрыманні праводзяцца ў першую чаргу.

Апошні, 5-ы ўзровень патрабаванняў – гэта мясцовыя дарогі з інтэнсіўнасцю руху менш за 100 аўтамабіляў за суткі. Такім чынам,  тэрміны выканання работ на такіх дарогах зусім іншыя.

Працягласць дарог, якія абслугоўваюцца Дзятлаўскім ДРБУ №119 КУП “Гроднааблдарбуд”, складае 629,084 км. Гэта дарогі 4-га і 5-га ўзроўню патрабаванняў.

Дырэктыўныя тэрміны, якія ўстаноўлены з моманту спынення снегападу (завеі) або ўтварэння  (выяўлення) галалёду, пры зімовым утрыманні мясцовых дарог складаюць:

апрацоўка праезнай часткі супрацьгалалёднымі матэрыяламі – ад 9 гадзін да 24 гадзін;

ачыстка праезнай часткі ад снегу і заносаў – ад 12 гадзін да 2 сутак;

ачыстка абочын, прыпыначных і пасадачных пляцовак, тратуараў, пешаходных і веласіпедных дарожак – ад 8 да 20 сутак.

Алгарытм работ па ліквідацыі  слізкасці на дарогах разгледзім на прыкладзе аўтадарогі Н-6083 Дзятлава-Разважжа-Хвінявічы працягласцю 13,432 км, 4-га ўзроўню патрабаванняў. Пры заканчэнні снегападу 3 студзеня ў 4гадзіны раніцы і з’яўленні слізкасці дарожнага пакрыцця работыпа зімовым утрыманні на гэтай дарозе павінны быць выкананы:

ачыстка праезнай часткі ад снегу і заносаў – 3 студзеня да 16 гадзін;

апрацоўка праезнай часткі супрацьгалалёднымі матэрыяламі – 3 студзеня да 13гадзін;

ачыстка абочын, прыпыначных і пасадачных пляцовак – да 11 студзеня;

ачыстка пешаходных і веласіпедных дарожак – да 11 студзеня.

ДРБУ №19 КУП “Гроднааблдарбуд” прымаюцца ўсе меры, каб мерапрыемствы па ліквідацыі слізкасці на дарогах  і ачыстцы іх ад снегу выканаць у мінімальна кароткія тэрміны.

У першую чаргу абслугоўваюцца дарогі, якія злучаюць гарады раённага падпарадкавання, адміністрацыйныя цэнтры сельсаветаў, дарогі з рэгулярнымі аўтобуснымі маршрутамі, з маршрутамі руху школьных аўтобусаў, аўталавак.

Паведаміць актуальную інфармацыю аб стане дарог або выказаць прэтэнзіі  аб дарожных умовах на той ці іншай дарозе магчыма па адзіным нумары 125.

Паважаныя карыстальнікі дарог, зіма – час акуратнай язды, і забеспячэнне бяспекі – задача кожнага ўдзельніка дарожнага руху. Пры выбары хуткасці руху вадзіцелі транспартных сродкаў абавязаны ўлічваць дарожныя ўмовы, умовы надвор’я і іншыя фактары, якія ўплываюць на бяспеку.  Гэта ўстаноўлена Правіламі дарожнага руху Рэспублікі Беларусь п. 87.

ДРБУ №119 КУП “Гроднааблдарбуд” горада Дзятлава