Зберагчы прыгажосць малой радзімы і ўласнае здароўе

Важнае Грамадства Свежыя навіны

17 студзеня ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфарміравання насельніцтва. Яго тэмы “Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года” і “Аб стварэнні бяспечных умоваў для актыўнага адпачынку ў зімовы перыяд”.

Інфармацыйная група  старшыні райвыканкама сустрэлася з дзятлаўчанамі ў кінатэатры “Спадарожнік”. Узначаліла сустрэчу начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка. Удзел у сустрэчы прынялі вядучыя спецыялісты раённага цэнтра розных сацыяльных сфераў.

Па пытанні “Вялікія справы Года малой радзімы: знакавыя падзеі 2018 года” выступіла Наталля Калодка:

– Асноўным і прыярытэтным накірункам у рамках Года малой радзімы па-ранейшаму застаецца  навядзенне ўзорнага парадку на зямлі і добраўпарадкаванне населеных пунктаў, падведамасных тэрыторый раённых арганізацый, праводзяцца санітарныя ўборкі на прыродаахоўных аб’ектах, гістарычных помніках і мемарыялах, на месцах воінскіх пахаванняў, праводзіцца работа па добраўпарадкаванні аўтамабільных дарог, а таксама аб’ектаў уласнай маёмасці насельніцтва. У Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце працуе камісія па навядзенні парадку на зямлі, распрацаваны план работы, праводзяцца своечасовыя пасяджэнні, з прыцягненнем зацікаўленых структур і ведамстваў, распрацаваны комплексы мер, накіраваныя на павышэнне ўзроўню добраўпарадкаванасці аграгарадкоў і іншых перспектыўных сацыяльна-эканамічных аб’ектаў.

Найважнейшай умовай эканамічнага ўздыму рэгіёнаў па-ранейшаму з’яўляецца развіццё на месцах малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Дзяржаўныя органы і ўдзельнікі фінансавага рынку працягваюць праводзіць работу па павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва, стымуляванні дзелавой актыўнасці грамадзян, забеспячэнні занятасці і самазанятасці.

Раённым выканаўчым камітэтам і аддзелам адукацыі надаецца значная ўвага  выхаванню ў моладзі любові да роднай зямлі. Адметна тое, што моладзь нашага раёна актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, прысвечаных родным гарадам, вёскам і аграгарадкам, аб чым сведчаць раённыя, абласныя і рэспубліканскія перамогі і ўзнагароды.

Па пытанні аб стварэнні бяспечных умоваў для адпачынку ў зімовы перыяд выступіла начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус. Яна скіравала ўвагу на тое, што апошнім часам фіксуецца павелічэнне няшчасных выпадкаў у час  правядзення вольнага часу грамадзян з выкарыстаннем дзіцячага і спартыўнага інвентару, спынілася на небяспецы экстрэмальніх відаў спорту, мерах бяспекі пры катанні на каньках, лыжах, санках, цюбінгах.

– У Дзятлаўскім раёне праводзіцца работа, накіраваная на стварэнне бяспечных умоваў пры занятках зімовымі відамі спорту, катанні на катках, горках. Былі праведзены абследаванні месцаў масавага катання насельніцтва і горак. Прымаюцца тэрміновыя меры па абмежаванні месцаў, не прыгодных для катання з устаноўкай абмежавальных стужак, забараняльных знакаў.

З мэтай азнаямлення з бяспечнымі ўмовамі для зімовых забаў ва ўстановах адукацыі праведзены пазапланавыя бацькоўскія сходы. З навучэнцамі таксама праводзілася навучанне правілам бяспечных паводзін у зімовы перыяд.

Наталля Сяргееўна агучыла рэкамендацыі па бяспечным абсталяванні лядовых каткоў, горак на ўласных падворках грамадзян, правілах арганізацыі бяспечнага катання на іх.

Напрыканцы сустрэчы  прысутныя пагутарылі са спецыялістамі, абмеркавалі надзённыя пытанні.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ