Яны праслаўлялі нараджэнне Хрыста, і святлом напаўняліся дзіцячыя сэрцы …

Важнае Грамадства Свежыя навіны

11 студзеня ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава адбыўся традыцыйны фестываль-конкурс «Хрыстаславы-2019».

Удзельнікамі святочнай сустрэчы сталі педагогі і навучэнцы з 13 агульнаадукацыйных установаў Дзятлаўскага раёна і наведвальнiкi нядзельнай школы. Яны спявалi калядныя песні, чыталi вершы, паказвалi інсцэніроўкi. Акрамя таго, дзецi і педагогі павіншавалі ўсіх са святам, пажадалі дабрабыту і Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах.

Дванаццаць дзён пасля Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння Гасподняга называюць святымi днямі. У гэтыя дні па традыцыі прынята наведваць знаёмых, блізкіх, сяброў, дарыць падарункі. Школьнікі, педагогі і святары ў бліжэйшыя дні плануюць наведаць адзінокіх і хворых людзей, ветэранаў вайны і працы, шматдзетныя сем’і, каб павіншаваць са святам. Святкі працягваюцца 12 дзён і завяршаюцца вялікім праваслаўным святам — Хрышчэннем.

Аксана Андалюкевіч