Што рабіць, каб не “прыляпіцца”

Грамадства Свежыя навіны

Адна з распаўсюджаных траўмаў зімой – абмаражэнне.

Пашкоджанне тканак пад дзеяннем холаду можа наступіць нават пры тэмпературы паветра вышэй за нуль. Абмаражэнню падвяргаюцца часцей за ўсё пальцы рук і ног, шчокі, нос, вушы. Каб пазбегнуць непрыемных наступстваў холаду, неабходна правільна апранацца пры выхадзе на вуліцу: не забываць пра шапку, шалік, пальчаткі, а абутак не павінен прапускаць ваду. Скуру твару трэба абараняць спецыяльным крэмам.

Да спісу траўмаў зімой дадаецца яшчэ і рызыка “прыляпіцца”. Паспрабуйце даходліва растлумачыць дзецям, што ў мароз нельга дакранацца языком, мокрымі рукамі да жалезных канструкцый.

Таксама зімой узрастае колькасць траўмаў з-за дарожна-транспартных здарэнняў. Перасякаць праезную частку дарогі неабходна толькі па пешаходным пераходзе і быць вельмі ўважлівым, выконваць правілы дарожнага руху.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ