Сардэчна віншуем банкаўскіх і фінансавых работнікаў з прафесійным святам!

Свежыя навіны Улада

Развітая банкаўская і фінансавая сістэма – гэта надзейная апора эканомікі, адна з асноваў стабільнасці нашай дзяржавы.

Мы аддаём даніну павагі вашай працы, якая забяспечвае стварэнне неабходных умоваў для нармальнай бесперабойнай эканамічнай і фінансавай работы прадпрыемстваў, установаў, арганізацый, кожнага жыхара раёна. Высокі прафесіяналізм, адказнасць і кампетэнтнасць банкаўскіх і фінансавых работнікаў з’яўляюцца падмуркам дынамічнага развіцця і фінансавага дабрабыту краіны, у тым ліку і Дзятлаўскага раёна.

Жадаем вам плённай працы і прафесійных поспехаў. Шчасця, радасці, міру і згоды вам і вашым блізкім!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт