Насталі святкі- запявай калядкі

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

13 студзеня ў аграгарадок Таркачы завіталі юныя ўдзельнікі дзіцячага клуба аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца” пры сектары пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці з тэатралізаваным абрадам “Насталі святкі -запявай калядкі”.

У кожны дом завіталі касцюміраваныя дзяўчаты і хлопцы. Спявалі песні, сімвал года – Свінка прадсказвала будучае.
Не абышлося і без Казы, якая скакала гаспадарам на багаты ўраджай, жадала дабрабыту і здароўя.
Жыхары аграгарадка з цудоўным настроем прымалі маленькіх калядоўшчыкаў, адорвалі салодкімі падарункамі.

Марына ВАРГАН,
кiраўнiк клуба аматараў беларускай народнай творчасці “Святліца”