Любіце з горачкі катацца?

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Камісія, у складзе прадстаўнікоў Дзятлаўскага РАНС, АУС Дзятлаўскага райвыканкама, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, з мэтай стварэння бяспечных умоваў у месцах масавага катання з горак, правяла іх абследаванне.

Па выніках было вызначана, што бяспечныя горкі для катання знаходзяцца на тэрыторыі санаторыя «Альфа Радон» і на стадыёне «Колас» у Дзятлаве.

Правілы паводзін на горцы:

падымайцеся на горку і спускайцеся з яе ў розных зонах – гэта дазволіць пазбегнуць сутыкненняў;

не затрымлівайцеся ўнізе, калі з’ехалі, хутчэй адыходзьце ўбок;

не катайцеся, стоячы на нагах;

не з’язджайце на спіне або на жываце галавой уперад.

Уладзіслаў Зябачкін, інспектар Дзятлаўскага РАНС:

– Звяртаюся да бацькоў: ацэньвайце месца і ўмовы для катання вашых дзяцей. Любая няроўнасць, верагоднасць выскачыць на праезную частку або на вадаём – гэта вялікая рызыка. І, вядома, не пакідайце дзяцей без нагляду.

Таксама памятайце пра небяспеку на лёдзе. Не дазваляйце дзецям катацца на ім, асабліва гэта датычыцца возера па вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве.

Таццяна ГРЫЦУК