Добрыя справы “Сырной страны”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Актыўны ўдзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прымаюць актывісты прафсаюзнага камітэта і пярвічных арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын” ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”.

Спецыялісты “Сырной страны” ўжо наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 і прыёмную сям’ю Людмілы Асіпук-Фатон.

Не засталіся без увагі і дзеці саміх работнікаў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. 26 снежня ў рамках дабрачынных акцый “Прафсаюзы – дзецям” і “Нашы дзеці” яны змаглі пабачыць казачнае прадстаўленне. Прафкам прадпрыемства арганізаваў навагодні ранішнік у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Юныя госці свята паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах і атрымалі салодкія падарункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.

Дарэчы, сёлета калектыў ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” стаў уладальнікам “Сертыфіката добрых спраў” пад нумарам адзін. Гэта сведчыць аб тым, што нашы актывісты заўжды гатовы падтрымаць дзяцей, напоўніўшы іх жыццё верай, надзеяй і клопатам.

Наталля ЗУБКО,
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”



Теги: