Дарагія айцы-настаяцелі, браты і сёстры, дарагія дзятлаўчане!

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Мы зноў сустракаем светлае і радаснае свята Нараджэння Хрыстовага.

Зноў народжанае ў Віфлеемскай пячоры Немаўля Хрыстос прыносіць у сэрцы кожнага з нас свет і невыказную, таямнічую, духоўную радасць. Зноў Хрыстос прыходзіць у гэты свет, каб весці нас шляхам любові, веры, надзеі, дабра і міласэрнасці. І, узрадаваўшыся Нараджэнню, цуду Богаўвасаблення, мы павінны ісці за Збаўцам.

У гэты светлы, радасны дзень я сардэчна віншую ўсіх вернікаў, кіраўнікоў раёна, усіх дзятлаўчан са святам, якое наведвае кожнага, якое прыходзіць у кожную сям’ю, нясе людзям светлую радасць. Няхай Немаўля Хрыстос у гэтыя калядныя дні напоўніць усе дамы любоўю, радасцю, святлом дабра і праўды, а кожнаму з вас даруе моцнае здароўе і доўгія гады жыцця!

З Вялікім святам Нараджэння Хрыстовага!

Іерэй Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі