Бяспека дзяцей – у надзейных руках

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Бясплатная ўстаноўка “трывожнай кнопкі” з вывадам на пульт цэнтральнага назірання стала выдатным падарункам для выхаванцаў яслі-сада №85 горада Гродна ад абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Цяпер пры неабходнасці вартаўнік можа выклікаць нарад групы затрымання, не здымаючы тэлефоннай трубкі.

– Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з ініцыятывай правесці акцыю па ўстаноўцы кнопак трывожнай сігналізацыі ва ўстановах адукацыі праз падраздзяленні Дэпартамента аховы. Ужо заканчваецца абсталяванне такімі кнопкамі 59 аб’ектаў вобласці. Дзякуючы гэтай ініцыятыве ў спалучэнні з дабрачыннасцю, бацькі будуць адчуваць сябе спакайней, знаходзячыся на рабоце, бо дзеці – самае дарагое, што ў нас ёсць, і трэба зрабіць усё для іх бяспекі, – зазначыў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Алег Гішко.

Па словах загадчыцы садка Ірыны Дабрэнка, ва ўстанове навучаюцца 243 дзіцяці, і самае галоўнае – гэта іх бяспека. Па перыметры садка ўстаноўлены 8 камер відэаназірання, працуе дзённы вартаўнік. Цяпер яму, дзякуючы падарунку Дэпартамента аховы, у выпадку экстранай сітуацыі не спатрэбіцца тэлефанаваць у міліцыю, дастаткова будзе націснуць кнопку трывожнай сігналізацыі – і супрацоўнікі групы затрымання прыбудуць на месца за лічаныя хвіліны.

Ігар ХІТРО,

намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні