Cардэчна віншуем праваслаўных жыхароў Дзятлаўскага раёна са светлым святам Нараджэння Хрыстова!

Важнае Свежыя навіны Улада

Гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам.

Ён умацоўвае імкненне людзей да дабра і свету, падахвочвае да стварэння і маральнага ўдасканалення, да міласэрнасці і клопату аб блізкіх. Свята Нараджэння Хрыстова – гэта, безумоўна, сямейнае свята, якое заклікае жыць у міры і згодзе. Запальваючы святочныя свечкі ў калядную ноч, мы ўспамінаем самае добрае, даруем крыўды і імкнёмся падарыць адзін аднаму як мага больш душэўнай цеплыні і любові.

Ад усёй душы жадаем, каб выдатны настрой не пакідаў усіх не толькі ў калядныя дні, але і ўвесь год! Няхай побач з вамі заўсёды будуць родныя і блізкія, у кожным доме заўсёды жывуць радасць, згода і шчасце, а на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі.

Здароўя ўсім, міру і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт