Здароўя і моцнай веры!

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Ксёндз Андрэй ПЫШЫНСКІ з вёскі Рандзілаўшчына:

– Хачу павіншаваць усіх з Божым Нараджэннем і надыходзячым Новым годам. У гэтыя святы для веры чалавека галоўнымі з’яўляюцца малітва і духоўная падрыхтоўка. Ад усяго сэрца жадаю ўсім моцнай веры, здароўя, радасці.

Традыцыйным сімвалам зімовых святаў з’яўляецца ёлка. Прыемна ўпрыгожваць яе разам з блізкімі людзьмі. Аднак свята ад ёлкі не залежыць, бо Новы год, Нараджэнне Хрыстовае – гэта, у першую чаргу, сямейныя святы. А ёлка – проста афармленне для любога горада, пасёлка, вёсачкі. І важна ў гэтыя святочныя дні – быць побач са сваімі блізкімі, адчуваць унутраны супакой.