Займальная госця

Важнае Грамадства Свежыя навіны

“Без матэматыкі, сябры, мы пражыць ніяк не зможам” – пад такім дэвізам прайшоў тыдзень матэматыкі ў навучэнцаў пачатковых класаў Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы.

У госці да вучняў завітала сама царыца матэматыка. На працягу тыдня дзеці прымалі актыўны ўдзел у матэматычных турнірах, конкурсах. Вучні 2-4 класаў паспрабавалі свае сілы ў матэматычнай алімпіядзе. Цікава і весела прайшло мерапрыемства “Падарожжа ў краіну Матэматыкі”. Навучэнцы вандравалі па станцыях “Гістарычная”, “Займальная”, “Рэбусная”, “Матэматыка вакол нас”.

На лінейцы былі падведзены вынікі тыдня. Царыца матэматыка павіншавала лепшых знаўцаў прадмета і ўручыла ім памятныя граматы і медалі.

Алена КАНДРАШОНАК,
настаўніца пачатковых класаў Раготнаўскага д/с-БШ